ландшафты заказнік рэсп. -значэння на тэр. Пінскага, Лунінецкага, Столінскага р-наў Брэсцкай вобл. і Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.Засн. ў 1999 для аховы унікальнай поймавай экасістэмы р.Прыпяць з комплексамі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 90 447 га. У С.П. увайшлі заказнікі Нізоўе Ясельды, Нізоўе Случы, Вусце Лані. Уключае тыповыя для Палесся біятопы: спелыя дубровы, нізінныя балоты, лугі, водна-балотныя ўгоддзі. Лясы займаюць 21,4% пл., лугі, балоты — 38,1%, хмызнякі — 12,2%, водныя ўгоддзі — 5%. Лясы 11 фармацый з высокаўзроставымі дубровамі, ясеннікамі, чорнаалешнікамі. Травяністыя згуртаванні зуброўкі духмянай, булаваносцу сіваватага, асакі омскай. У флоры 725 відаў, у т. л. 11 відаў у Чырв. кнізе: сальвінія плывучая, гарлачык белы, зубніца клубняносная, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі і інш. У фауне 36 відаў млекакормячых, 182 — птушак, 6 — рэптылій, 10 — амфібій, 37 — рыб, у т. л. ў Чырв. кнізе 57 відаў: барсук, змеяед, шылахвостка, чэрнець белавокая, падворлікі вялікі і малы, арлан-белахвост, пугач, чапля вялікая белая, кваква, чарапаха балотная, рапуха чаротная і інш.